Адпачынак у Беларусі на аграсядзібе. Экатурызм.

 
 
 Аграсядзіба «Атала» знаходзiцца ў Гомельскай вобласці, паблізу ад ракі Бярэзіна, у выдатным для адпачынку і экатурызму, некранутым разбуральнай сілай цывілізацыі краю, сярод відовішчных ландшафтаў і караляў азёр.
Парослыя блакітнымі мохамі лясы вакол аграсядзібы багатыя ягадамі і грыбамі, дзічынай.
 

  Для камфортнага пражывання і адпачынку гасцям прапануецца двухпавярховы дом у эка-стылі, 2013 г. пабудовы, з вялікай тэрасай, усімі выгодамі, з камінам, а таксама рускай лазняй побач з домам, у якой ўстаноўлена ўнікальная печ з лячэбнымі камянямі.
 

  Інтэр'ер зачароўвае духам даўніны і мэбляй ручной працы. Гліняны посуд парадуе вас сваёй прыгажосцю. Працуе бар з шырокім асартыментам напояў.
 

  Гонар сядзібы — кухня. Адпачывальнікі на сядзібе забяспечваюцца высакаякасным трохразовым харчаваннем з магчымасцю выбару (замовы) меню. Стравы рыхтуюцца з экалагічна чыстых прадуктаў, вырашчаных на ўласнай прысядзібнай гаспадарцы.
 

  Рака Бярэзіна (прыток Дняпра) і азёры багаты рыбай. Тут водзяцца шчупак, судак, сом, акунь, лешч, язь, галавень і мноства іншых відаў рыб. Арганізацыя рыбалкі магчымая з дастаўкай на конях. Ёсць магчымасць арганізаваць намётавы гарадок з вогнішчам і юшкай.
 
 
У Беларусі выдатныя месцы для адпачынку і экатурызму, а аграсядзіба «Атала» знаходзіцца ў адным з лепшых такіх месцаў.
 

  Ўважлівыя і ветлівыя гаспадары гатовы забяспечыць сваім гасцям прыемны адпачынак і баўленне часу. Нават адзін дзень, праведзены ў нашай сядзібе, — гэта паўнавартасны адпачынак і целам, і душой! Больш падрабязна аб паслугах і нашых магчымасцях чытайце ў раздзеле «паслугі». А ў «фотагалерэі» вы можаце паглядзець фатаграфіі дома, яго ўнутранай абстаноўкі, лазні, а так жа прыродных пейзажаў ў ваколіцах аграсядзібы.
 
 

  Калі вы плануеце недарагі адпачынак у Беларусі на выходныя, у прыватным сектары, або прыехаць у Беларусь на адпачынак летам ці ж узімку, на Новы Год, сям'ёй, з дзецьмі або жа з сябрамі і калегамі — аграсядзіба «Атала» будзе выдатным выбарам!
  Ёсць усе магчымасці арганізацыі карпаратываў, святаў і ўрачыстасцяў. Заўсёды будзем рады вам!


Адпачынак у Беларусi
Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY Счетчик отдыха в Белоруссии