Маршрут праезду на адпачынак да аграсядзібы са Светлагорску

 
Даехаць да аграсядзібы са Светлагорску і Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці можна па трасе Р149 — у бок Жлобіна. Праехаўшы мост праз Бярэзіну, праз 4 км. звярнуць направа, на Іскру і Дзеднае. Далей — праз чыгуначны пераезд, да в. Яшчыцы - пяць кіламетраў грунтовай дарогі нармалёвай якасці, прыдатнай для праезду на легкавым аўтамабілі. З Яшчыц праз Дабрагошчу — у Заброддзе. Праехаўшы Заброддзе, вы трапіце на аграсядзібу «Атала».
 
 

праезд на адпачынак да аграсядзібы са Светлагорску


Уладальнікі усюдыходаў-амфібій могуць значна скараціць адлегласць, праехаўшы па прамой. Астатнім перабірацца ўплаў праз раку не рэкамендуецца! :)
Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY Счетчик отдыха в Белоруссии