Карты і маршрут праезду да аграсядзібы

 
Праезд на адпачынак да аграсядзібы найбольш лёгка ажыццяўляецца з горада Жлобін па трасе H4342 маршрутам Жлобін - Вялікія Рогі - Саланое - Грабск - Папаратнае - Дабрагошча.
Да Дабрагошчы ў большасці выпадкаў і варта пракладаць маршрут, бо ў большасці выпадкаў інтэрактыўныя карты і GPS-навігатары не бачаць дарогі з Дабрагошчы ў бок вёскі Заброддзе і, як правіла, пракладваюць маршрут у аб'езд нягледзячы на тое, што да сядзібы праходзіць добрая дарога.
У Дабрагошчы трэба згарнуць на Заброддзе. Праехаўшы Заброддзе, вы трапіце на аграсядзібу.
 
У тым выпадку, калі вы дабіраецеся ня на ўласным транспарце, неабходна ўзгадніць час і месца сустрэчы.
 
 
 
 
Маршрут праезда на адпачынак у аграсядзібу праз Дабрагошчу
 
 
 
GPS-каардынаты:
 
Аграсядзіба «Атала»: 52°38'27.4"N 29°53'22.0"E
Прамежкавы пункт маршруту - Дабрагошча: 52°41'47.5"N 29°51'19.2"E
 
 
 
Iнтэрактыўная Google-карта:
 
 
 
 
Iнтэрактыўная Яндэкс.Карта:
 
 
 
Для пераходу на Яндэкс.Карты націсніце на лога Яндэкса ў правым ніжнім куце убудаванай карты.
 
Яндекс.Метрика
RATING ALL.BY Счетчик отдыха в Белоруссии